Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Івацэвіцкі раён

Святаслаў Рыгоравіч Кажадуб нарадзіўся 17 студзеня 1936 г. у г. Нароўля Палескай (цяпер Гомельскай) вобласці. У сям’і было чацвёра дзяцей. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў сям’і засталося трое хлопчыкаў: Уладзік і блізняты Святаслаў і Міколка, бо старэйшая сястра Галя з сяброўкай паехалі ў Ленінград на працу і лёс яе быў невядомы.

Пачаткам дзейнасці камунальнай службы Івацэвіцкага раёна варта лічыць 1945 г., калі было створана камунальная гаспадарка г. Івацэвічы Косаўскага (з 1947 г. Івацэвіцкага) раёна. 26 кастрычніка 1956 г. створаны Івацэвіцкі аддзел камунальнай гаспадаркі з наступным пераўтварэннем у лютым 1963 г. у жыллёва-камунальную кантору.

Царква Святой Ганны в. Любішчыцы Івацэвіцкага раёна — унікальны помнік архітэктуры Беларусі. Храм захаваў сваю гістарычную і духоўную значнасць, з'яўляецца важным цэнтрам праваслаўнага жыцця рэгіёна. Яго маляўнічае размяшчэнне сярод беларускіх прастораў надае асаблівы шарм і робіць царкву прывабнай для турыстаў. Прыгожы будынак, акружаны старажытнымі дрэвамі, стварае атмасферу спакою і замірання.

Іван Іванавіч Васілевіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1895 г. у в. Падстарынь Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1914 г. скончыў чатырохкласнае гарадское вучылішча і двухкласную лясную школу. З настаўніцкай семінарыі яго выключылі за чытанне нелегальнай літаратуры.

Марат Рыгоравіч Клімаў нарадзіўся 28 лютага 1940 г. у в. Выганашчы Косаўскага раёна (з 1947 г. Івацэвіцкага раёна) Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вёска сярод балот Беларускага Палесся, побач з вялікім возерам Выганашчанскае, цяпер там рэспубліканскі заказнік «Выганашчанскае». Пэўна, маляўнічыя родныя мясціны і натхнілі Марата на цікавасць да выяўленчага мастацтва.

Фёдар Віктаравіч Шастак нарадзіўся 4 студзеня 1945 г. у в. Харошча Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце па спецыялізацыі «Мастацкая кераміка і шкло» ў Т. М. Паражняка, В. Г. Гаўрылава. Са студэнцкіх гадоў (з 1973 г.) пачаў прымаць удзел у мастацкіх выставах. Яго дыпломны праект быў прысвечаны стварэнню керамічнага дэкаратыўнага пано для кафэ «Вясна» ў Мінску.

Ігар Аляксеевіч Раманчук нарадзіўся 24 верасня 1974 г. у в. Стайкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. На радзіме закончыў сярэднюю школу (1991). У 1992–1997 гг. вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта.

Сяргей Пракопавіч Агейчык нарадзіўся 17 ліпеня 1924 г. у в. Любішчыцы Борка-Гічыцкай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Любішчыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай шматдзетнай сям'і. Вучыўся ў польскай школе, з 1939 г. — у савецкай.

Упершыню ў пісьмовых крыніцах в. Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ўзгадваецца 12 мая 1555 г., калі Ганна Андрэеўна Давойнаўна ў завяшчанні запісвае мужу Ярашу Карыцкаму, канюшаму гаспадарскаму дворнаму, «третюю часть имений моих, то есть Городишъча, Своятич и Бытенья и местечок при тых преречоных именьях и дворцов, данников, бояр путных, людей тяглых к ним прислухаючих».

 

 

Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. Двума днямі раней на ўсіх чыгунках Беларусі пранёсся шквал «Рэйкавай вайны». За адну ноч партызаны і падпольшчыкі вывелі са строю ўсе чыгуначныя камунікацыі, паралізаваўшы тыл гітлераўскай арміі.

Старонка 1 з 9